Адбылося чарговае павышэнне кошту аўтамабільнага паліва з 10 сакавіка
Канцэрн «Белнафтахім» увёў новы механізм цэнаўтварэння на нафтапрадукты і павялічыў рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Як гаворыцца ў паведамленні канцэрна, механізм змены коштаў на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку Рэспублікі выпрацаваны з удзелам органаў дзяржаўнага кіравання і па ўзгадненні з Урадам Рэспублікі Беларусь у мэтах удасканалення механізму цэнаўтварэння на нафтапрадукты.
Прадугледжваецца паступовы выхад на ўзровень коштаў, супастаўны з дзеючым на расійскім рынку. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў адпаведнасці са зменамі сусветных коштаў на нафту, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя заводы.
Пасля падаражання 10 сакавіка кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра склаў 1 рубель 22 капейкі, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 30 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 51 капейка, ДП - 1 рубель 33 капейкі.
ДАПОЎНЕНА: З 15 сакавіка зноў павялічыліся цэны на аўтамабільнае паліва. Кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра – 1 рубель 23 капейкі, АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 31 капейка, АІ-98-К5-Еўра – 1 рубель 52 капейкі, ДП – 1 рубель 34 капейкі.