14 лютага ў Фаніпалі адкрываецца новае аддзяленне паштовай сувязі

14 лютага ў Фаніпалі адкрываецца новае аддзяленне паштовай сувязі. Адрас новага аддзялення - завулак Багдашэўскага, 2а. У новага аддзялення будзе новы паштовы код - 222751.

Рэжым працы: аўторак-пятніца 9.00-18.00, субота 9.00-15.00, нядзеля 9.00-13.00, без перапынку на абед, выхадны дзень - панядзелак. Тэлефон: 8 (01716) 6-98-20.

У дзень адкрыцця з 11.00 да 12.00 наведвальнікі новага аддзялення змогуць прыняць удзел у акцыях і выйграць памятныя падарункі.

Да 1 сакавіка дастаўка друкаваных СМІ, паштовых адпраўленняў, пенсій і дапамог будзе ажыццяўляцца па ранейшаму, паштальёнамі старога аддзялення. У бліжэйшы час будуць вызначаны зоны абслугоўвання дамоў Фаніпаля для старога і новага аддзялення паштовай сувязі.

У далейшым абодва аддзялення паштовай сувязі ў горадзе Фаніпаль будуць аказваць увесь спектр паштовых паслуг.

Нагадаем, старое аддзяленне паштовай сувязі (паштовы індэкс - 222750) размешчана на вул. Камсамольская, 37. Рэжым работы: панядзелак-пятніца 9.00-18.30, субота 9.00-16.00, выхадны дзень - нядзеля. Тэлефоны: 8 (01716) 6-16-36, 9-51-94 (факс).

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

19.07.18   20.07.18
1 Еўра (EUR) 2.31 2.32
1 Долар ЗША (USD) 1.99 2
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.16 3.15