З 8 лютага змяніліся рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва

Канцэрн «Белнафтахім» павялічыў з 8 лютага 2018 года рознічныя цэны на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва на АЗС рэспублікі.

У канцэрне заявілі, што цэны павышаны ў сувязі са значным ростам кошту нафты і павелічэннем з 1 лютага 2018 года ставак акцызаў на нафтапрадукты. Цэны на паліва павялічыліся на 2 капейкі, або ў сярэднім на 1,6 адсоткі.

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубль 21 капейка, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубль 29 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубль 50 капеек, ДТ - 1 рубль 31 капейка.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

02.06.23   03.06.23
1 Еўра (EUR) 3.13 3.13
1 Долар ЗША (USD) 2.92 2.92
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.64 3.64