Петыцыя аб арганізацыі прамога рэйсавага аўтобуса Фаніпаль-Мінск
На сайце «Зручны горад» з'явілася петыцыя аб запуску аўтобуса Мінск-Фаніпаль. Ініцыятары кампаніі хочуць звярнуцца ў Мінскі аблвыканкам з просьбай арганізаваць прамы рэйсавы аўтобусны маршрут з Фаніпаля ў Мінск.
Тэкст петыцыі:
Звяртаемся да вас з просьбай арганізаваць прамы рэйсавы аўтобусны маршрут з Фаніпаля ў Мiнск: да станцыі метро "Малінаўка" і назад. Гэтая неабходнасць выклікана тым, што Фаніпаль з'яўляецца горадам-спадарожнікам Мінска. Шмат хто з жыхароў цесна звязаны са сталіцай: штодня ездзяць на работу, па пакупкі, возяць дзяцей на вучобу і розныя секцыі, гурткі.
На сёння існуе некалькі спосабаў дабрацца ў Мiнск. Можна электрычкай, да станцыі далёка ісці, да таго ж яе расклад не аптымальны. Можна маршруткай, але яе кошт у два і больш разоў перавышае кошт грамадскага транспарту. Існуючыя аўтобусы не маюць аптымальнага раскладу і выконваюць па дарозе занадта шмат прыпынкаў, таму яны нязручныя для тых, хто едзе на працу або адвозіць дзяцей.
Падпісаць петыцыю можна па адрасе: https://petitions.by/petitions/1342
Каментарыі(2):