1 снежня ў натарыяльнай канторы Фаніпаля можна атрымаць кансультацыю бясплатна
1 снежня 2017 года натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў.
У Фаніпалі натарыяльная кантора размешчана на вул. Камсамольскай, 20. У дзень бясплатнага кансультавання натарыусы будуць працаваць з 9:00 да 17:00 (обед: 13:00–13:30). Кантактны тэлефон: +375 (1716) 7-23-86.
На працягу дня грамадзяне могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Удзел у дабрачыннай акцыі «Дзень бясплатнага кансультавання» прымуць усе натарыусы Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне ў рамках прававой асветы насельніцтва падобных акцый і мерапрыемстваў, прымеркаваных да дзяржаўных святаў Беларусі і іншых памятных дат, для натарыусаў Мінскай абласной натарыяльнай акругі стала ўжо традыцыйным. Мэтай такіх акцый і мерапрыемстваў з'яўляецца прававая асвета насельніцтва і забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльнага бюро Мінскай вобласці і час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.
Інфармацыю аб натарыяльнай канторы Фаніпаля Вы можаце знайсці на старонцы fanipol.net/be/business/business.php?id=18.