З 26 кастрычніка змяніліся рознічныя цэны на бензін

«Белнафтахім» у сёмы раз за год павысіў рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, гаворыцца ў паведамленні канцэрна.

Так, рознічная цана на аўтамабільны бензін з 26 кастрычніка 2017 года на АЗС рэспублікі павялічылася ў сярэднім на 1,7 адсоткі, ці на 2 капейкі. Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складае цяпер 1 рубель 19 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 27 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 48 капеек.

У канцэрне паведамілі, што змены ўнесены ў сувязі з ростам кошту нафты і неабходнасцю выраўноўвання рознічных цэн на нафтапрадукты ў Беларусі з коштам аўтамабільнага паліва ў сумежных краінах, перш за ўсё ў суседніх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

02.06.23   03.06.23
1 Еўра (EUR) 3.13 3.13
1 Долар ЗША (USD) 2.92 2.92
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.64 3.64