1 верасня натарыяльная кантора Фаніпаля правядзе бясплатныя кансультацыі

1 верасня 2017 года натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян, дзеці якіх з'яўляюцца навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў.

Удзел у акцыі «Дарогай дабра ў краіну ведаў», якая праводзіцца Мінскай абласной натарыяльнай палатай Беларускай натарыяльнай палаты, прымеркаванай да Дня ведаў, прымуць натарыусы натарыяльных кантор і натарыяльнага бюро Мінскай вобласці.

На працягу працоўнага дня грамадзяне, дзеці якіх з'яўляюцца навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро Мінскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці і здзяйснення выканаўчых надпісаў.

Інфармацыю аб натарыяльнай канторы Фаніпаля Вы можаце знайсці на старонцы fanipol.net/be/business/business.php?id=18.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльнага бюро Мінскай вобласці і час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

08.12.23   09.12.23
1 Еўра (EUR) 3.47 3.47
1 Долар ЗША (USD) 3.22 3.22
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.48 3.48