З 15 мая ў Фаніпалі пачалі планава адключаць гарачую ваду (графік адключэнняў у 2017 годзе)

Ужо з 15 мая адключаць гарачае водазабеспячэнне ў некаторых спажыўцоў Фаніпаля, паведамілі «Фаніпаль OnLine» у Фаніпальскім ЖКГ.

Для падрыхтоўкі цеплавых сетак горада да працы ў асенне-зімовы перыяд 2017/2018 будуць праведзены работы па іх рамонту і выпрабаванням. У сувязі з гэтым філіялам «Фаніпальскага ЖКГ» УП «Дзяржынская ЖКГ» будзе праводзіцца паступовае адключэнне гарачага водазабеспячэння ў розных частках горада.

Ніжэй прадстаўлены графік адключэння гарачай вады ў 2017 годзе для выканання рамонтна-прафілактычных работ на цеплавых сетках г. Фаніпаль.

№ п/п Отключаемые спажыўцы Пачатак правядзення работ Заканчэння правядзення работ Нататкі
1 Жылыя дамы: вул. Камсамольская, 22/1, 22/2, 36, 38, 40, 42, 44, 46, 48, 50, 54;
вул. Брэсцкая, 13;
в.Вязань;
Гімназія, завод «Энергамера», паліклініка
15.05.2017 29.05.2017 ЦЦП №7
2 Жылыя дамы: вул. Зялёная, 1, 2а, 2б, 2в, 2г, 2д, 3, 5, 7, 7а;
вул. Шульгі, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 10;
вул. Я. Купалы, 1;
вул. Міра, 3, 5;
зав. Багдашэўскага, 2;
вул. Камсамольская, 2
29.05.2017 12.06.2017 ЦЦП №8
3 Жылыя дамы: вул. Камсамольская, 35, 37, 39;
вул. Я. Коласа, 8, 10, 12, 14, 16;
д/сад №1, школа мастацтваў
13.06.2017 26.06.2017 ЦЦП №1
4 Жылыя дамы: вул. Камсамольская, 43, 45;
вул. Я. Коласа, 11, 13;
ул. Заводская, 3, 7, 11;
вул. Чыгуначная, 58, 60, 62;
д/сад №2, д/сад №3
26.06.2017 10.07.2017 ЦЦП №4
5 Жылыя дамы: вул. Камсамольская, 10, 12, 14, 16, 17, 18, 20;
вул. Брэсцкая, 5, 7
10.07.2017 24.07.2017 ЦЦП №2
6 Жылыя дамы: вул. Чыгуначная, 56, 57;
вул. Я. Коласа, 1, 3, 5, 9
24.07.2017 07.08.2017 ЦЦП №3
7 Жылыя дамы: вул. Камсамольская, 4, 5, 7, 9, 11, 13, 15;
вул. Чапскага, 16, 20, 22;
зав. Ленінградскі, 3;
д/сад №4; СШ №1
07.08.2017 21.08.2017 ЦЦП №5

Правяраць сістэму цеплазабеспячэння будуць павышэннем у ёй ціску, а гэта можа прывесці да парываў трубаправодаў. Калі вы выявіце ўцечку вады на вуліцы ці заўважыце, што з зямлі або калодзежаў ідзе пар, альбо недзе правалілася зямля, трэба тэрмінова патэлефанаваць у дыспетчарскую службу філіяла «Фаніпальскага ЖКГ» УП «Дзяржынская ЖКГ».

Дадаць каментар


Каментарыі(2):


Аўтар: володя | Дата: 2017-07-27 21:04:39
Каментарый: по поводу отключения воды-сегодня повесили объявление -отключение с 31 июля по 28 августа.Никто не смог ответить почему так-или подвезли на халяву трубы????????
Аўтар: Светлана | Дата: 2017-07-26 20:12:29
Каментарый: Почему по улице Комсомольская 20 26 июля нету горячий воды?

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

08.12.23   09.12.23
1 Еўра (EUR) 3.47 3.47
1 Долар ЗША (USD) 3.22 3.22
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.48 3.48