Цырк-шапіто «Алімпія» выступіць у Фаніпалі 14 мая
14 мая ў Фаніпалі выступіць цырк-шапіто «Алімпія» з займальнай шматжанравый цыркавой шоу-праграмай. Сёння на месцы правядзення мерапрыемства праходзіць зборка канструкцый і падрыхтоўчыя працы.
У праграме: жанглёры, вясёлыя конкурсныя рэпрызы, выступ ілюзіяністаў і фокуснікаў і многае іншае. Таксама на месцы будзе прадавацца папкорн, цукровая вата і сувеніры.
Прадстаўленне адбудзецца 14 мая ў раёне завулка Багдашэўскага і вуліцы Шульгі ў 16.00.
Кошт квітка ад 10 рублёў. Дзецям да 5-ці гадоў уваход бясплатны пры суправаджэнні бацькоў.
Тэлефоны для даведак: 8 (029) 660-97-63, 8 (029) 855-15-02.
Email: circus.olimpija@tut.by
Дадаць каментар
Каментарыяў пакуль няма