У Фаніпалі праходзіць грамадскае абмеркаванне праекта дэталёвай планіроўкі ў раёне вул. Камсамольскай

З 7 красавіка па 2 мая 2017 года Фаніпальскі гарвыканкам праводзіць грамадскае абмеркаванне праекта «Распрацоўка плана дэталёвай планіроўкі ў раёне вуліцы Камсамольскай г.Фаніпаль (1 чарга)».

Тэрыторыя ў межах дэталёвага планавання складае 9,476 га. Праект разглядае тэрыторыі, якія знаходзяцца ў планавальным раёне «Цэнтральны» і абмежаваныя на паўночным захадзе аўтадарогай Р1, вуліцай Камсамольскай з паўднёва-ўсходняга боку. На паўночным усходзе і паўднёвым захадзе тэрыторыя абмежавана існуючай жылой шматкватэрнай забудовай. У межы дэталёвага планавання часткова трапляюць тэрыторыі з цалкам сфармаванымі функцыянальнымі назначэннямі.

У Фаніпалі праходзіць грамадскае абмеркаванне праекта дэталёвай планіроўкі ў раёне вул. Камсамольскай

Асноўнымі мэтамі праекта з'яўляюцца наступныя:
стварэнне канцэптуальнага архітэктурнага рашэння тэрыторыі, адведзенай для дэталёвага планавання;
мэтазгоднае фарміраванне і развіццё паўнавартаснай гарадской інфраструктуры ўздоўж вуліцы Камсамольскай;
падрыхтоўка асяроддзя і рэзервовых тэрыторый для рэалізацыі горадабудаўнічых праектаў;
стварэнне аптымальных умоў пражывання насельніцтва праектаванага раёна.

З экспазіцыяй праекта можна азнаёміцца па 2 мая ўключна ў вестыбюлі будынка Фаніпальскага гарадскога выканаўчага камітэта па адрасе: вул. Камсамольская, 32. Час працы экспазіцыі: панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

Заўвагі і (або) прапановы грамадскага абмеркавання прымаюцца па 2 мая ў пісьмовай форме ў Фаніпальскім гарвыканкаме або ў электроннай форме па email: arh@dzerzhinsk.gov.by.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

13.12.24   14.12.24
1 Еўра (EUR) 3.66 3.66
1 Долар ЗША (USD) 3.48 3.48
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.35 3.35