Каля Фаніпаля легкавік насмерць збіў мужчыну, які перабягаў дарогу
2 красавіка 2017 году каля 21.20 58-гадовы кіроўца (жыхар в. Рубяжэвічы (Стаўбцоўскі раён)) кіруючы аўтамабілем «Mercedes-Benz» на 24 км аўтадарогі Р-1 Мінск-Дзяржынск каля горада Фаніпаль, здзейсніў наезд мужчыну пешахода, які перабягаў праезную частку справа налева па ходзе руху транспартнага сродку. У выніку ДТЗ пешаходу (жыхару в. Павялкова, 1964 года нараджэння) былі нанесены цялесныя пашкоджанні ад якіх ён памер на месцы здарэння.
РАСК пачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь (Парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Дадаць каментар
Каментарыяў пакуль няма