Сёння натарыяльная кантора Фаніпаля праводзіць бясплатнае кансультаванне насельніцтва
15 сакавіка 2017 года, праходзіць акцыя, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць жыхароў і гасцей Мінскай вобласці па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў.
На працягу працоўнага дня любы жадаючы зможа атрымаць кансультацыю па пытаннях афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў і адчужэння нерухомасці, а таксама здзяйснення выканаўчых надпісаў.
Інфармацыю аб натарыяльнай канторы Фаніпаля Вы можаце знайсці на старонцы fanipol.net/business/business.php?id=18.
Спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро Мінскай вобласці размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.
Плануецца, што ў 2017 годзе бясплатныя кансультацыі натарыусаў грамадзяне змогуць атрымаць у ходзе акцый, прымеркаваных да Дня Перамогі (5 мая), да Дня Незалежнасці (30 чэрвеня), да Дня Маці (14 кастрычніка), да Дня юрыста (1 снежня).