Вечар сустрэч выпускнікоў пройдзе ў Фаніпалі 4 лютага

Па традыцыі Дзень адчыненых дзвярэй для выпускнікоў штогод праходзіць у першую суботу лютага ва ўстановах адукацыі Фаніпаля. Запрашаем усіх пагрузіцца ў атмасферу школьнага жыцця: сустрэцца з настаўнікамі і аднакласнікамі, пазнаёміцца з новым пакаленнем выпускнікоў і педагогаў, а таксама прыняць удзел у канцэртных праграмах і іншых мерапрыемствах.

ДУА «Гімназія г.Фаніпаля» запрашае выпускнікоў 1987, 1992, 1997, 2002, 2007, 2012 гадоў выпуску на Вечар сустрэчы. Пачатак мерапрыемства ў 15:00. Пачатак канцэртнай праграмы ў 15:30. Месца правядзення - актавая зала гімназіі.

ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Фаніпаля» запрашае выпускнікоў 1972, 1977, 1982, 1987, 1992, 1997, 2002, 2007, 2012, 2016 гадоў выпуску на традыцыйны Вечар сустрэчы, які пачнецца ў 16:00.

Запрашаем усіх, хто вучыўся ва ўстановах адукацыі Фаніпаля!

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

29.03.17   30.03.17