З надыходзячым Новым 2017 годам!

Дарагія жыхары і госці Фаніпаля!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым 2017 годам!

Напярэдадні доўгачаканых навагодніх святаў кожны з нас успамінае найважнейшыя для яго падзеі адыходзячага года і, вядома, спадзяецца на добрыя перамены ў годзе надыходзячым. Мы ўсе з нецярпеннем чакаем чароўнай навагодняй ночы, каб загадаць свае самыя запаветныя жаданні, якія будуць натхняць нас увесь наступны год. Хай жа 2017 год стане для ўсіх нас годам выканання жаданняў, рэалізацыі намечаных планаў, паспяховага вырашэння існуючых праблем і задач.

У новым годзе хочацца пажадаць Вам душэўнага цяпла і моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! Хай ўсе няўзгоды застануцца ў старым годзе, а ў вашых дамах пануюць мір і згода.

З Новым годам, Фаніпаль!

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

25.04.17   26.04.17
1 Еўра (EUR) 2.01 2.01
1 Долар ЗША (USD) 1.88 1.88
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.34 3.34