Заўтра ў Фаніпалі адбудзецца канцэрт гурта «Без Білета»

11 лістапада ў Фаніпалі пройдзе канцэрт гурта «Без Білета» з праграмай «Кароль лета». Сваю праграму гурт прадставіць у гарадскім Доме культуры (вул. Чапскага, 12).

Пачатак канцэрту ў Фаніпалі ў 18:00.
Кошт: 8 р.
Даведкі па тэлефоне: 8 (01716) 7-33-91

«Без Білета» - адзін з самых яркіх і папулярных беларускіх калектываў. У песнях групы, якую называюць самай меладычнай ў Беларусі, выдатна ўжываюцца стадыённы рок і электронная поп-музыка. Група ўтворана ў 1999 годзе ў Мінску. Калектыў мае багаты вопыт выступленняў на фестывальных пляцоўках Беларусі, Францыі, Італіі, Германіі, Польшчы. «Без Білета» былі сем разоў ўдастоены прэстыжнай беларускай прэміі «Рок-каранацыя» У 2012 годзе гурт выпусціў песню «Адрас - планета Зямля», а ў 2015 годзе гурт адправіўся ў кругасветнае падарожжа па месцах, згаданых у песні.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

25.04.17   26.04.17
1 Еўра (EUR) 2.01 2.01
1 Долар ЗША (USD) 1.88 1.88
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.34 3.34