Непадалёку ад Фаніпаля сутыкнуліся Volkswagen і Hyundai

25 верасня 2016 года на трасе Р1 у раёне Фаніпаля ў напрамку Мінск-Дзяржынск адбылася аварыя, у якой сутыкнуліся Volkswagen і Hyundai.

«У 15:19 ад відавочцаў паступіла паведамленне пра ДТЗ на 22-м км на аўтадарозе Р1 паблізу вёскі Чачына, — паведаміла прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Крысціна Барэйка. — Адбылося сутыкненне Volkswagen Passat B5 і Hyundai Sonata».

Работнікамі МНС пры дапамозе спецыяльнага інструмента з Hyundai былі дэблакаваныя кіроўца 1964 года нараджэння і пасажыр. Яны былі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя работнікамі медыцынскай дапамогі. Кіроўца Volkswagen не пацярпеў.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

08.12.23   09.12.23
1 Еўра (EUR) 3.47 3.47
1 Долар ЗША (USD) 3.22 3.22
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.48 3.48