24 верасня горад Фаніпаль адзначыць 160-гадовы юбілей
У гэтым годзе горад Фаніпаль адзначае юбілей - 160 гадоў з моманту першага згадвання. Упершыню Фаніпаль згадваецца паводле дакументаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь у 1856 годзе, як былая уласнасць памешчыкаў Энельфельдтаў і Багдашэўскіх.
Цэнтральнай святочнай пляцоўкай традыцыйна стане гарадскі сквер Фаніпаля. Святочныя мерапрыемствы будуць раззасяроджаныя ў раёне парку, вуліц Камсамольскай і Якуба Коласа, а таксама на стадыёне гімназіі.
Святочныя гулянні пачнуцца ў 11:00, а завершыцца Дзень горада святочным феерверкам.
Праграма святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 160-годдзя Фаніпаля
Цэнтральны сквер горада
11:00 – 11:40 – Пралог. Урачыстае адкрыццё свята;
11:40 – 13:00 – Канцэрт дзіцячай мастацкай самадзейнасці горада;
13:00 – 13:40 – Канцэрт народнага ансамбля «Баравічанка»;
13:40 – 14:30 – Канцэрт ансамбля народнай музыкі, песні і танца «Вязанка» (Мінск);
14:30 – 15:30 – Эстрадны канцэрт «Мікс-шоў» (п.Энэргетык);
18:00 – 18:30 – Творчыя візіткі прадпрыемстваў горада «Цудоўная пяцёрка»;
18:30 – 19:30 – Шоў казачай песні і танца «Маме падабаецца»;
19:30 – 22:00 – Вялікі святочны канцэрт з удзелам зоркі беларускай эстрады - групы «Лепрыконсы»;
22:00 – Святочны салют.
«Уславім Фаніпаль талентам і працай» (пляцоўка па вуліцы Камсамольскай)
11:00 – 15:00 – «Творчая майстэрня»: выстава дзіцячай творчасці, майстар-класы, «горад майстроў», выстава-панарама «Фаніпаль: учора і сёння», стэнды пажаданняў.
«Фаніпальскія пацехі» (пляцоўка ля будынка «Беларусбанк»)
11:30 – 15:00 – «Рыцарскі турнір», майстар-клас па сярэднявечных танцах, гульні, фотазона;
11:00 – 18:00 – Дзіцячыя атракцыёны, спаборніцтвы па сілавым экстрыме і армрэстлінгу «Супер-жим», выстава сабак;
13:00 – Парад дзіцячых калясак.
Пляцоўка па вуліцы Якуба Коласа
11:00 – 18:00 – Гандлёвыя рады.
«Фаніпаль спартыўны» (стадыён гімназіі)
15:00 – Велапарад, спартыўныя мерапрыемствы, асарці гульнявых відаў спорту.