ЗАТ «Штадлер Мінск» атрымаў заказ сабраць цягнікі для Нарвежскай чыгунцы

Завод «Штадлер Мінск», які знаходзіцца пад Фаніпалем, выканае заказ дзяржаўнай чыгункі Нарвегіі. Аб гэтым на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў генеральны дырэктар і ўладальнік кампаніі Stadler Rail Group Петэр Шпулер.

"Мы праявілі ўласную ініцыятыву і некаторыя заказы, якія планаваліся для заходнееўрапейскіх дзяржаў, перанеслі сюды. Гэты заказ датычыцца дзяржаўнай чыгункі Нарвегіі, - сказаў Петэр Шпулер. - Акрамя таго, у Фаніпалі будзе поўнасцю выконвацца заказ па зборцы трамваяў для гарадскіх ліній Санкт-Пецярбурга".

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася і разглядалася магчымасць вытворчасці заводам «Штадлер Мінск» паяздоў для трэцяй лініі сталічнага метрапалітэна.

Генеральны дырэктар таксама заўважыў, што ў 2015 годзе кампанія сутыкнулася з пэўнымі цяжкасцямі: «Аэраэкспрэс» адмовіўся ад часткі свайго заказу з-за няздольнасці яго аплаціць. "Мы былі вымушаны расцягнуць тыя вытворчыя працэсы, якія ішлі, для таго каб знайсці іншае фінансаванне. Сёння праблема амаль вырашана", - звярнуў увагу ён.

Петэр Шпулер дадаў, што яго кампанія поўная рашучасці працаваць у Беларусі. Завод прадоўжыць супрацоўнічаць з «Белкамунмашам», закупляючы там кампаненты для вытворчасці, і, магчыма, будзе развіваць партнёрства і з іншымі беларускімі прадпрыемствамі. "Уся прадукцыя, якая збіраецца ў Мінску, гэта абсалютна беларуская прадукцыя", - падкрэсліў уладальнік кампаніі.

Крыніца: БЕЛТА

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

20.04.25   21.04.25
1 Еўра (EUR) 3.5 3.5
1 Долар ЗША (USD) 3.08 3.08
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.67 3.67