Дзяржынскі райвыканкам прыняў рашэнне аб Днях цвярозасці ў 2016 годзе

Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб увядзенні ў 2016 годзе абмежавання на продаж спіртных напояў (Дні цвярозасці).

У 2016 годзе такімі днямі будуць 10 чэрвеня, 28 ліпеня, 25 жніўня, 29 верасня, 27 кастрычніка, 24 лістапада і 29 снежня 2016 года. У гэтыя дні з 00.00 па 24.00 на тэрыторыі Дзяржынскага раёна будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў, за выключэннем рознічнага гандлю на гандлёвых аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў. Будуць праводзіцца мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі.

Дадзенае рашэнне Дзяржынскага райвыканкама ад 30 мая 2016 года № 1084 было прынята на падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 года «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту». Рашэнне ўступіла ў сілу 10 чэрвеня 2016 года.

Дадаць каментар


Каментарыі(1):


Аўтар: Ivan | Дата: 2016-06-16 17:26:57
Каментарый: В корону сгоняем.

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

04.12.23   05.12.23
1 Еўра (EUR) 3.42 3.42
1 Долар ЗША (USD) 3.14 3.14
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.5 3.5