Учора на заводзе «Энергамера» ў Фаніпалі здарыўся пажар
6 чэрвеня ў 8:36 на «101» паступіла паведамленне аб пажары склада завода вымяральных прыбораў па адрасе вул. Камсамольская, 30 у горадзе Фаніпалі. Пажар выяўлены сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях «Маланка» ў памяшканні склада гатовай прадукцыі на першым паверсе двухпавярховага адміністрацыйна-вытворчага будынка (18х40 м, 2008 г.п.) на тэрыторыі ТАА «Фаніпальскі завод вымяральных прыбораў «Энергамера».
Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, з уваходных дзвярэй ішоў густы чорны дым.
У выніку спрацоўкі сістэмы абвесткі да прыбыцця падраздзяленняў МНС з будынка эвакуіраваны 50 чалавек. Пацярпелых няма.
У выніку агнём пашкоджаны гатовая прадукцыя (электралічыльнікі) і камплектуючыя, архіў бухгалтэрыі, закураны гатовая прадукцыя і памяшканне склада.
Своечасовае выяўленне пажару дазволіла прадухіліць гібель людзей і ліквідаваць яго ў заспетых памерах. Прычына пажару высвятляецца.
Крыніца: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь