23 і 24 красавіка ў раёне пройдзе дабрачынная акцыя «Велікодны кошык»

Грамадская арганізацыя бацькоў цяжкахворых дзяцей «Светлячок» правядзе 23 і 24 красавіка 2016 года ў месцах гандлю Дзяржынскага раёна дабрачынную акцыю. Акцыя пройдзе напярэдадні свята Вялікадня і таму носіць назву «Велікодны кошык».

Акцыя адбудзецца ў універмагу і краме «Спадчына» горада Дзяржынска, у краме «Яблычак» пасёлка Энергетыкаў і краме «Курыны» каля царквы ў Фаніпалі. У гэтых крамах будзе арганізаваны збор прысмакаў, канцылярыі, грашовых сродкаў і шмат іншага для тых, хто ў гэтым адчувае асаблівую патрэбу.

Асноўнай мэтай ГАБЦД «Светлячок» з'яўляецца садзеянне стварэнню тяжёлобольным дзецям-інвалідам роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцей удзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства, рэабілітацыі, інтэграцыі іх у грамадства.

Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ГАБЦД «Светлячок»:
- садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў жыцця цяжкахворых дзяцей-інвалідаў, а таксама сем'яў з дадатковым статусам, у якіх яны выхоўваюцца;
- псіхалагічная, сацыяльная і прававая падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць цяжкахворых дзяцей-інвалідаў;
- арганізацыя вольнага часу дзяцей c цяжкімі дыягназамі;
- арганізацыя разнастайных экскурсій;
- аб'ядноўваць дзяцей з цяжкімі дыягназамі для пашыранага паглыблення творчых і асабістых кантактаў;
- знаходзіць шляхі аздараўлення дзяцей за мяжой.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

21.03.25   22.03.25
1 Еўра (EUR) 3.39 3.39
1 Долар ЗША (USD) 3.13 3.13
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.66 3.66