Змены ў раскладзе руху транспарту ў святочныя дні

У выніку пераносу працоўнага дня, згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 976 ад 23.11.2015 «Аб пераносе працоўных дзён у 2016 годзе», з панядзелка 7 сакавіка на суботу 5 сакавіка адбудуцца змены ў раскладзе руху транспарту.

Так, згодна з паведамленнем «Мінсктранс», праца прыгарадных маршрутаў аўтобусаў запланавана па наступным графіку:
4 сакавіка 2016 года – па графіку чацвярга;
5 сакавіка 2016 года – па графіку пятніцы;
6 сакавіка 2016 года – па графіку суботы;
7,8 сакавіка 2016 года – па графіку нядзелі.

Беларуская чыгунка вызначыла наступны парадак курсіравання цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа на ўчастку Мінск - Баранавічы:
5 сакавіка - як па рабочых днях;
6, 8 сакавіка - як па нядзелях;
7 сакавіка - як па суботах згодна з дзеючым раскладам.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

08.12.23   09.12.23
1 Еўра (EUR) 3.47 3.47
1 Долар ЗША (USD) 3.22 3.22
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.48 3.48