У Дзяржынскім раёне адбылося сутыкненне пасажырскага цягніка і трактара

6 студзеня ў 10-41 у службу выратавання паступіла паведамленне аб ДТЗ з удзелам пасажырскага цягніка і трактара. Здарэнне адбылося на чыгуначнай станцыі «Станькава» ў Дзяржынскім раёне.

Як стала вядома, кіроўца трактара «Беларус МТЗ-821» з прычэпам выехаў на чыгуначныя шляхі. І ў гэты момант трактар заглох па прычыне замярзання дызельнага паліва. У выніку гэтага адбылося сутыкненне з пасажырскім цягніком №131 «Масква-Брэст», што рухаўся з Мінска ў Брэст.

У Дзяржынскім раёне адбылося сутыкненне пасажырскага цягніка і трактара

У выніку ДТЗ трактар і цеплавоз пасажырскага цягніка атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма. Работнікамі МНС праведзены работы па вызваленні чыгуначных шляхоў ад пашкоджаных частак трактара.

У Дзяржынскім раёне адбылося сутыкненне пасажырскага цягніка і трактара

З Мінску быў накіраваны цеплавоз для адбуксоўкі пашкоджанага цеплавоза на запасны шлях. У 11-43 пасажырскі цягнік працягнуў рух у г. Брэст.

У Дзяржынскім раёне адбылося сутыкненне пасажырскага цягніка і трактара

Затрымка ў руху цягнікоў склала: састаў №131 «Масква-Брэст» - 1 час 29 хвілін; састаў №668 «Брэст-Мінск» - 1 час 9 хвілін; састаў №698 «Баранавічы-Мінск» - 57 хвілін.

Крыніца: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

02.06.23   03.06.23
1 Еўра (EUR) 3.13 3.13
1 Долар ЗША (USD) 2.92 2.92
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.64 3.64