У перадсвяточныя і святочныя дні змяняюцца графікі руху аўтобусаў і электрычак
У сувязі з пераносам рабочых дзён паводле Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 976 ад 23.11.2015 «Аб пераносе працоўных дзён у 2016 годзе» змяняюцца графікі руху грамадскага транспарту.
Беларуская чыгунка абвясціла парадак курсіравання цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа ў перадсвяточныя і святочныя дні ў перыяд з 24.12.2015 па 16.01.2016.
24, 31 снежня 2015 года, 6, 16 студзеня 2016 года будзе ажыццяўляецца як па рабочых днях згодна з дзеючым раскладам;
25, 26 снежня 2015 года, 1, 2, 7, 8, 9 студзеня 2016 года - як па суботах;
27 снежня 2015 года, 3, 10 студзеня 2016 года - як па нядзелях.
Дадаткова прызначаюцца:
24, 31 снежня 2015 года, 6, 16 студзеня 2016 года:
Мінск - Стоўбцы адпраўленнем з п.п. Інстытут Культуры ў 12:52 (адпраўленне са станцыі Фаніпаль у 13:22);
Стоўбцы - Мінск адпраўленнем з ст. Стоўбцы ў 11:23 (адпраўленне са станцыі Фаніпаль у 12:29).
Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» таксама паведаміла аб змене графіка руху прыгараднага аўтобуснага транспарту.
Праца аўтобусаў арганізуецца наступным чынам:
24, 31 снежня 2015 года, 6, 16 студзеня 2016 года – па графіку пятніцы;
25, 26 снежня 2015 года, 2, 7, 8, 9 студзеня 2016 года – па графіку суботы;
27 снежня 2015 года, 1, 3, 10, 17 студзеня 2016 года – па графіку нядзелі;
15 студзеня 2016 года – па графіку чацвярга.