Кошт праезду ў электрычках павышаецца ў сярэднім на 33%
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 22 снежня 2015 года апублікавана пастанова Міністэрства эканомікі РБ №70. Яна ўступае ў сілу праз 3 дні пасля апублікавання.
Згодна з пастановай прадугледжана павышэнне тарыфаў на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам у сярэднім на 33%.
Так, для цягнікоў рэгіянальных лініях эканом-класа (электрычкі):
- зонны тарыф павялічаны з 1200 руб. да 1600 руб. (ужываецца пры разліку кошту праезду ад станцыі ці прыпыначнага пункта адпраўлення пасажыра на адлегласць не больш за 5 км);
- кожны 1 (адзін) км адлегласці паездкі павялічаны з 120 руб. да 160 руб. (пры разліку кошту праезду на адлегласць больш за 5 км бярэцца зонны тарыф і дадаткова кошт за кожны 1 (адзін) км адлегласці паездкі).
Напрыклад,
кошт поўнага праезду ад станцыі Фаніпаль да Мінска-Пас. (адлегласць 23 км) складзе: 1600 руб. (за 5 км) + 18 км (23 км - 5 км) х 160 руб = 4480 руб. (зараз - 3360 руб.);
кошт поўнага праезду ад станцыі Фаніпаль да Iнстытута Культуры (адлегласць 23 км) складзе: 1600 руб. (за 5 км) + 18 км (23 км - 5 км) х 160 руб = 4160 руб. (зараз - 3120 руб.)
Акругленню падлягае агульная сума платы за перавозкі пасажыраў да сум, кратных 100. Значэнні сум да 50 рублёў адкідаюцца, ад 50 рублёў і больш - акругляюцца да 100 рублёў.
Таксама павялічаны тарыфы на перавозку пасажыраў у цягніках ўнутранага паведамлення РБ іншых відаў (гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях) і тарыфы на перавозку багажу.
Каментарыі(1):