Увечары 16 кастрычніка рух па ўчастку аўтадарогі Мінск-Дзяржынск будзе абмежаваны

Па паведамленні УДАІ УУС Мінаблвыканкама, рух на ўчастку аўтадарогі Мінск-Дзяржынск у Мінскім раёне ўвечары 16 кастрычніка будзе абмежаваны. На 16-м км аўтадарогі Р1 Мінск-Дзяржынск з 21.00 да 22.00 гадзін запланавана правядзенне следчага эксперыменту на месцы ДТЗ, які меў месца раней. У сувязі з гэтым, рух усіх відаў транспартных сродкаў на дадзеным участку дарогі часова будзе абмежаваны ў напрамку г. Дзяржынска.

Каб не ствараць заторы, Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці рэкамендуе аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут паездак з улікам прадастаўленай інфармацыі.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

28.11.23   29.11.23
1 Еўра (EUR) 3.39 3.39
1 Долар ЗША (USD) 3.1 3.1
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.49 3.49