У Фаніпалі хутка пачнецца будаўніцтва новага жылога дома па вуліцы Брэсцкай
У хуткім часе пачнецца будаўніцтва жылога дома па вуліцы Брэсцкай у горадзе Фаніпалі. Кампанія ТАА «Маналіт Груп» выступае ў ролі забудоўшчыка.
Аб'ект будзе ўяўляць сабой 10-павярховы, 1-пад'язны маналітны-каркасны дом. Апроч яго праект таксама ўключае ў сябе 2 аўтапаркоўкі, дзіцячую пляцоўку, велапаркоўку і пляцоўку для збору смецця.
На кожным паверсе дома будзе размешчана па 13 кватэр - аднапакаёвых студый і двухпакаёвых. Агульная колькасць кватэр - 129. Для перамяшчэння жыхароў на верхнія паверхі прадугледжаны хуткасны ліфт імпартнай вытворчасці. Бесперашкодны доступ да лесвічна-ліфтавага вузлу жылой часткі забяспечыць пандус.
Плошча зямельнага ўчастка складае 0,3709 Га, плошча забудовы - 634 м. кв.
На сённяшні дзень распрацаваная праектная дакументацыя атрымала станоўчае заключэнне дзяржаўнай экспертызы. Таксама атрымана рашэнне Дзяржынскага райвыканкама на будаўніцтва. Ідзе падрыхтоўка да пачатку будаўніцтва.
Каментарыі(1):