23 верасня на трасу М1 будуць садзіцца баявыя самалёты

Пасадку баявых самалётаў на аэрадромны ўчастак дарогі(АУД) плануецца выканаць 23 верасня.

У сувязі з гэтым 23 верасня з 09:00 да 16:00 будзе закрыты рух усіх відаў транспартных сродкаў на адным з участкаў аўтамабільнай дарогі М-1/Е-30 Брэст - Мінск - мяжа РФ. Рух на трасе будзе абмежаваны з 322 км (развязка з аўтамабільнай дарогай Р1 Мінск - Дзяржынск) па 347 км (развязка з аўтамабільнай дарогай Р-23 Мінск - Мікашэвічы). Забаронены з'езд з аўтамабільнай дарогі Р1 на трасу М1 у напрамку мяжы РФ, з аўтамабільнай дарогі Р23 у напрамку Брэста, а таксама рух у напрамку Брэста ад развязкі з Р23.

Аб'езд закрытага ўчастка будзе ажыццяўляцца па аўтамабільных дарогах Р1 Мінск - Дзяржынск, МКАД, Р23 Мінск - Мікашэвічы і Р65 Заслаўе - Дзяржынск - Возера.

Прамую інтэрнэт-трансляцыю пасадкі самалётаў на аэрадромны ўчастак дарогі можна будзе ўбачыць 23 верасня з 12.40 на сайце тэлекампаніі «ВаенТБ», канале "ВаенТБ" на YouTube, а таксама на партале Міністэрства абароны. Свае пытанні можна задаваць падчас трансляцыі ў каментарах да відэа.

Сваё майстэрства прадэманструюць экіпажы Су-25 і МіГ-29.

Упершыню ў гісторыі Узброеных сілаў Беларусі пасадка на АУД была выканана 14 красавіка 2007 года двума штурмавікамі Су-25. 2 жніўня таго ж года ўпершыню была здзейснена пасадка на аэрадромны ўчастак дарогі цяжкага знішчальніка Су-27.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

08.12.23   09.12.23
1 Еўра (EUR) 3.47 3.47
1 Долар ЗША (USD) 3.22 3.22
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.48 3.48