У Фаніпалі з гастролямі выступіць цырк-шапіто «Алімпія»
У Фаніпалі 28 ліпеня адбудзецца выступленне цырка-шапіто «Алімпія» з цікавай шматжанравай шоў-праграмай.
У праграме: эквілібрыстыка, вясёлыя клоунскія рэпрызы, фокусы і ілюзіі, ёг-факір, гульня з кубікамі і многае іншае. Таксама наведвальнікі змогуць купіць неонавыя сувеніры, поп-корн і цукровую вату.
Цырк «Алімпія» быў заснаваны Талецкім Антонам Іванавічам у 1997 годзе і ўжо амаль за 20 гадоў прадставіў некалькі тысяч самых яскравых выступаў і мноства арыгінальных цыркавых праектаў.
Выступленне ў Фаніпалі адбудзецца 28 ліпеня ў 18.30.
Кошт квітка: 80-100 тыс.руб. Дзецям да 4-х гадоў уваход бясплатны(у суправаджэнні дарослых).
Тэлефоны для даведак: 8 (029)660-97-63 (Velcom), 8 (029)855-15-02 (МТС).
Дадаць каментар
Каментарыяў пакуль няма