Змена рэжыму працы транспарту ў святочныя дні

У сувязі са святочнымі і выхаднымі днямі, змяняецца рэжым працы транспарту. Так, 2 ліпеня рух прыгарадных аўтобусаў арганізуецца па графіку пятніцы, 3 і 4 ліпеня - суботы, а 5 ліпеня - па графіку нядзелі.

Таксама змяняецца парадак курсіравання цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа. На ўчастку Мінск-Баранавічы электрычкі будуць рухацца 2 ліпеня як па пятніцах згодна з дзеючым раскладам, 3, 4 ліпеня як па суботах і 5 ліпеня 2015 года як па нядзелях. Дадаткова прызначаны некалькі цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.

3 ліпеня 2015 года прызначаны электрычкі:
Мінск(І.К.) - Стоўбцы адпраўленнем з п.п. Інстытут Культуры ў 07:39 (адпраўленне са станцыі Фаніпаль у 08:10).
Стоўбцы - Мінск(І.К.), Адпраўленнем са станцыі Стоўбцы ў 13:14 (адпраўленне са станцыі Фаніпаль у 14:25).

5 ліпеня 2015 года:
Мінск(І.К.) - Стоўбцы адпраўленнем з п.п. Інстытут Культуры ў 16:36 (адпраўленне са станцыі Фаніпаль у 17:16).
Стоўбцы - Мінск (І.К.), адпраўленнем са станцыі Стоўбцы ў 19:22 (адпраўленне са станцыі Фаніпаль у 20:38).

З раскладам руху транспарту Вы заўсёды можаце азнаёміцца на старонцы fanipol.net/be/info/transport/

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

13.12.24   14.12.24
1 Еўра (EUR) 3.66 3.66
1 Долар ЗША (USD) 3.48 3.48
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.35 3.35