Пажар на палігоне бытавых адходаў недалёка ад Фаніпаля

6 чэрвеня ў 20.39 паступіла паведамленне аб пажары на плошчы 800 кв. метраў на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адходаў (агульная плошча палігона 2,5 га) філіяла «Фаніпальская ЖКГ» УП «Дзяржынская ЖКГ» каля вёскі Павялкова Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Як паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, для тушэння пажару былі задзейнічаны 11 адзінак тэхнікі і 14 чалавек (з іх 2 адзінкі тэхнікі і 5 работнікаў МНС). У суботу ў 23.58 пажар удалося лакалізаваць, па стане на раніцу 7 чэрвеня гарэнне адбывалася асобнымі ачагамі на плошчы 120 кв. метраў. У нядзелю ў 20.10 пажар быў ліквідаваны.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Крыніца: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

24.08.17   25.08.17
1 Еўра (EUR) 2.27
1 Долар ЗША (USD) 1.93
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.27