У Дзяржынскім раёне ўведзена абмежаванне на продаж спіртных напояў

Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб увядзенні ў 2015 годзе абмежавання на продаж спіртных напояў (Дні цвярозасці).

На падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 года «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» Дзяржынскі райвыканкам 11 мая 2015 года прыняў рашэнне № 1071 "Аб абмежаванні на тэрыторыі Дзяржынскага раёна часу продажу алкагольных напояў ".

У адпаведнасці з гэтым рашэннем у 2015 годзе 21 мая, 18 чэрвеня, 16 ліпеня, 20 жніўня, 17 верасня, 15 кастрычніка, 19 лістапада і 17 снежня аб'яўленыя Днямі цвярозасці з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму. У гэтыя дні з 00.00 па 24.00 на тэрыторыі Дзяржынскага раёна будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў, за выключэннем рознічнага гандлю на гандлёвых аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

08.12.23   09.12.23
1 Еўра (EUR) 3.47 3.47
1 Долар ЗША (USD) 3.22 3.22
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.48 3.48