Праграма мерапрыемстваў у Фаніпалі, прысвечаных Дню Перамогі
Да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Фаніпалі 9 мая пройдуць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай знамянальнай даты.
Стартуюць урачыстыя падзеі 9 мая са збору ветэранаў вайны, дэлегацый прадпрыемстваў і ўстаноў горада ля гарвыканкаму ў 9.30.
Далей у 9.40 адбудзецца святочнае шэсце да плошчы ў раёне гарадскога рынку, дзе з 10.00 да 11.00 пройдзе святочны мітынг.
З 16.00 да 22.00 святочная праграма «Захоўваем у сэрцах Вялікую Перамогу» працягнецца народнымі гуляннямі ў гарадскім скверы. У праграме: вялікі святочны канцэрт, выставы і гандлёвыя рады, гульнявыя пляцоўкі і атракцыёны, салдацкая каша, святочны феерверк.
15.45-16.20 - «Фарбы Перамогі» - выступленне дзіцячых калектываў ГДК
16.20-16.50 - «Шляхі дзядоў - дарогі ўнукаў» - выступленне ДУА «Гімназія г. Фаніпаля»
16.50-17.25 - «Нам адпісаны памяць і слава» - выступленне ДУА «СШ №1 г. Фаніпаля»
17.25-18.10 - «Дзяцінства святочны матыў» - выступленне дзіцячай школы мастацтваў
18.10-18.50 - «Беларусь - мая зямлiна, мой выток, мая крынiца» - выступление выступ «народнага» ансамбля «Крыніца»
18.50-19.20 - «Мелодыі душы і сэрца» - выступление «народнага» ансамбля «Экспромт» і «народнага» ансамбля «Рэтра-стыль»
19.20-19.45 - «Вясна майго горада» - музычнае віншаванне ад прадпрыемстваў і арганізацый горада
19.45-20.20 - «Скарбонка талентаў» - выступленне Петкавічскага Дома культуры
20.20-22.00 - «Салют Перамогі» - выступленне артыстаў Фаніпальскага гарадскога Дома культуры
22.00 - СВЯТОЧНЫ САЛЮТ
На працягу ўсяго святочнага дня будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, выстава Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Фаніпаля, паветраныя шары, арганізаваны месцы для адпачынку, салдацкая каша і г.д.