9 мая адбудзецца 2-ая раённая мотаканферэнцыя ў Фаніпалі

Другая раённая мотаканферэнцыя, прысвечаная праблематыцы бяспекі мотаруху на дарозе пройдзе ў Фаніпалі 9 мая.

Канферэнцыя пачнецца ў 10.00 у ДК «Юнацтва».

У 11.00 калона байкераў адправіцца на ўскладанне вянкоў у гонар 70-годдзя Перамогі да помніка на вул. Камсамольская. Пасля гэтага, насупраць парку па вул. Камсамольскай, будзе выстаўлена ўся тэхніка. У сувязі з гэтым рух па дадзенай вуліцы будзе перакрыты на дзве гадзіны.

У 13.00 у суправаджэнні ДАІ, калона байкераў адправіцца ў г. Дзяржынск. Дзе ў 13.30 адбудзецца ўскладанне вянкоў на брацкай магіле і мотапарад па горадзе.

Далей калона спыніцца на загадзя падрыхтаваным месцы для матацыклаў ў парку і там (каля кінатэатра "Эра" па вул. Ленінградскай) арганізуе выставу тэхнікі.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

17.01.25   18.01.25
1 Еўра (EUR) 3.57 3.57
1 Долар ЗША (USD) 3.47 3.47
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.38 3.38