Змены ў раскладзе руху транспарту ў сувязі з пераносам працоўнага дня
У сувязі з пераносам працоўнага дня, а таксама ў сувязі з надыходзячым святам 1 мая ў расклад руху транспарту ўносяцца змены.
Нагадаем, пастановай урада працоўны дзень з панядзелка 20 красавіка пераносіцца на суботу 25 красавіка. Таксама на наступным тыдні ў сувязі з святкаваннем Міжнароднага дня працы, выхаднымі днямі будуць 1, 2, 3 мая.
Праца прыгарадных аўтобусаў запланавана па наступным графіку: 24, 25 красавіка 2015 года - па графіку пятніцы; 26 красавіка - па графіку нядзелі; 30 красавіка - па графіку пятніцы; 1, 2 мая - па графіку суботы.
Курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастку Мінск-Баранавічы-Брэст будзе ажыццяўляцца: 25, 30 красавіка 2015 года як па пятніцах згодна з дзеючым раскладам; 1, 2 мая як па суботах; 3 мая 2015 года па раскладзе нядзелі.
З раскладам руху транспарту Вы заўсёды можаце азнаёміцца на старонцы fanipol.net/be/info/transport/