Грамадскае абмеркаванне праекта «Генеральны план горада-спадарожніка г. Мінска Фаніпаля»
Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт праводзіць грамадскае абмеркаванне ў форме інфармавання фізічных і юрыдычных асоб і аналізу грамадскай думкі па праекце: «Генеральны план горада-спадарожніка г. Мінска Фаніпаля».
Дадзеная працэдура праводзіцца на падставе Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 г. № 687.
Грамадскае абмеркаванне будзе праводзіцца з 7 красавіка па 1 мая 2015 года.
Экспазіцыйныя матэрыялы будуць выстаўлены ў фае будынка Фаніпальскага гарвыканкама па адрасе: Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, г. Фаніпаль, вул. Камсамольская, 32 з 8.00 да 17.00 на ўвесь перыяд правядзення грамадскага абмеркавання. На працягу ўсяго тэрміну правядзення абмеркавання ўсе жадаючыя могуць падаць свае прапановы і заявы ў пісьмовай або электроннай форме.
Генеральны план горада-спадарожніка г. Мінска Фаніпаля
Па ўсіх пытаннях і з прапановамі можна звярнуцца: у Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт, г. Дзяржынск, пл. Дзяржынскага, 1, кабінет 204, тэлефон 8(01716)5-43-91, электронная пошта ideoldz@tut.by, кантактныя асобы: начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Юркевіч Арцём Уладзіміравіч, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва Валевіч Лілія Аляксандраўна.
Крыніца: Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт
Каментарыі(5):
https://pp.vk.me/c622030/v622030682/2e029/0llOrQxkCfI.jpg
https://pp.vk.me/c622030/v622030682/2e033/mxQYa_23Vr4.jpg
https://vk.com/doc15850682_383163019
В рамках проведения общественного обсуждения проекта: «Генеральный план города-спутника г. Минска Фаниполя», возражаю против комплексной реконструкции территорий под многоквартирную застройку, возражаю против комплексной реконструкции территорий под административную деловую застройку, возражаю против репрезентативной жилой застройки с преимущественным размещением общественных объектов в пределах территорий улиц Железнодорожная, Я.Коласа, Комсомольская, Я. Купалы, Калинина, Колхозной, Ленина, Пушкина, Ленинградской, К.Чапского, Октябрьской, Гагарина, Маяковского, переулков Матросова, Ленинградский, Железнодорожный, Комсомольский в городе Фаниполь.
Вношу следующие предложения о изменении в проект «Генеральный план города-спутника г. Минска Фаниполя»:
1) сохранить усадебную жилую застройку в пределах существующих земельных границ улиц Железнодорожная, Я.Коласа, Комсомольская, Я.Купалы, Калинина, Колхозной, Ленина, Пушкина, Ленинградской, К.Чапского, Октябрьской, Гагарина, Маяковского, переулков Матросова, Ленинградский, Железнодорожный, Комсомольский в городе Фаниполь;
2)включить в проект строительство нового дорожного покрытия по вышеуказанным улицам, тротуаров;
3)увеличить территории под парковые зоны и лесные насаждения. Оградить жилые территории от транспортных магистралей «зелёным щитом» лесопосадок;
4)не планировать размещения предприятий с экологически опасными видами деятельности в промышленной зоне города Фаниполь и запроектировать перенос существующих на безопасное расстояние от жилых массивов.