28 сакавіка адбудзецца агульнараённы суботнік

Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб правядзенні 28 сакавіка 2015 года раённага суботніка. Рашэнне аб правядзенні суботніка прынята на падставе артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

Суботнік адбудзецца ў мэтах падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аказання матэрыяльнай дапамогі і сацыяльнай падтрымкі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, прывядзення ў належнае стан помнікаў і абеліскаў.

Работнікі прадпрыемстваў, арганізацый раёна будуць працаваць на рабочых месцах, праводзіць уборку, добраўпарадкаванне замацаваных тэрыторый.

Сродкі, атрыманыя ад правядзення раённага суботніка, і добраахвотныя ўзносы прапануецца пералічваць на спецыяльны рахунак райвыканкама: 3641060600104, ААТ «СБ «Беларусбанк» філіял № 500 – Мінскае ўпраўленне ЦБП № 606, г. Дзяржынск, УНП 600112185, ОКПО 04064623, МФО 153001601 з абавязковай паметкай: «раённы суботнік, у фонд падрыхтоўкі святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» да 20 красавік 2015 года.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

17.01.25   18.01.25
1 Еўра (EUR) 3.57 3.57
1 Долар ЗША (USD) 3.47 3.47
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.38 3.38