Сафары-парк у ЦЭТ «Станькава» адкрыецца восенню 2015 года

Як распавёў намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" Сяргей Ярмак, восенню 2015 года на тэрыторыі цэнтра экалагічнага турызму «Станькава» адкрыецца сафары-парк.

Сафары-парк зойме плошчу каля 450 га для фотапалявання і назірання за братамі меншымі. Тут можна будзе ўбачыць у натуральных умовах з блізкай адлегласці еўрапейскіх ланяў, плямістых і высакародных аленяў, казуль, муфлонаў і іншых жывёл. А некаторых можна будзе нават пакарміць з рукі. Жыхарамі сафары-парка стануць больш за паўсотні відаў жывёл і птушак.

Зараз вядзецца добраўпарадкаванне інтэрактыўных экалагічных сцежак і пляцовак для кармлення, будаўніцтва вышак, адкуль можна будзе назіраць за жывёламі. У планах прадугледжваецца магчымасць праехаць па лясной сцежцы на ровары, на кані ў брычцы або на спецыяльным трактары з вагончыкамі.

Чакаецца, што адкрыццё аб'екта дасць магчымасць значна павялічыць колькасць наведвальнікаў цэнтра экатурызму. Паводле слоў Сяргея Ермака, у 2014 годзе «Станькава» наведалі каля 155 тыс. чалавек, большасць турыстаў прыязджаюць з беларускай сталіцы і Расіі.

Цэнтр экалагічнага турызму «Станькава» пачалі будаваць па ініцыятыве ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" і музея Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 2008 года. 3 гады вяліся будаўнічыя работы, і ў красавіку 2011 года цэнтр прыняў першых наведвальнікаў. Сёння наведвальнікі цэнтра могуць пабываць у зямлянках партызанскага лагера, загадаць жаданне ў 500-гадовага дуба, убачыць знакаміты ваенна-гістарычны комплекс «Мінскі ўмацаваны раён» і рэзідэнцыю Дзеда Мароза. Тут жа размешчаны заасад, дзе жывуць 50 відаў птушак і жывёл, у тым ліку страусы, паўліны, зубры, ламы і медзведзяня. Да паслуг гасцей лазня, рэстаран, кафэ, кінатэатр 5D, цір, атракцыёны.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

07.10.24   08.10.24
1 Еўра (EUR) 3.59 3.59
1 Долар ЗША (USD) 3.25 3.25
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.46 3.46