У Фаніпалі затрыманы прадавец «спайса»
У горадзе Фаніпаль у канцы студзеня затрыман непрацоўны мясцовы жыхар 1993 года нараджэння, які распаўсюджваў «спайс» у мясцовым маладзёжным асяроддзі.
Супрацоўнікамі падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама і Дзяржынскага РАУС, у ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі быў затрыманы 21-гадовы жыхар г.Фаніпаль Дзяржынскага раёна, у якога пры вобыску па месцы жыхарства было выяўлена 4,19 грама псіхатропнага рэчыва МВА(N)-СНМ - «спайса».
Паводле папярэдняй інфармацыі, малады чалавек звязваўся праз сетку Інтэрнэт з прадаўцамі канцэнтраванага наркотыка, перадаваў ім грошы праз плацежныя тэрміналы і забіраў парашок «спайса» у горадзе Мінску, з дапамогай так званых «закладак». Затым купляў у аптэцы звычайны травяны збор рамонкі, напыляў на яго наркатычнае рэчыва, распакоўваў і прадаваў сваім сябрам і знаёмым.
Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 328 КК Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).
Крыніца: УУС Мінаблвыканкама