Са святам! З Новым 2015 годам!
Паважаныя наведвальнікі праекта «Фаніпаль OnLine»!
Завяршаецца 2014 год, у якім было ўсякае: шчасце ды расчараванне, радасці і страты. У кожнага з нас ёсць, што ўспомніць і што хочацца забыць, з чаго радавацца і з чаго выняць урок, што пакінуць у мінулым, а што ўзяць з сабой у будучыню.
Напярэдадні новага года мы асабліва востра адчуваем, як ляціць час, як хутка растуць нашы дзеці, як мы любім сваіх блізкіх. Кожны згадвае самыя важныя для яго падзеі, сустрэчы, словы. І ўсе мы чакаем, што навагодняя ноч падорыць нам поспех і трохі цуду, і наступны год будзе лепш папярэдняга.
Да наступлення Новага года засталіся лічаныя гадзіны. Жадаем Усім здароўя, любові і шчасця. Хай у кожным доме, у кожнай нашай сям'і пануе радасць і згода.
Дзякуй, сябры! Дзякуй, што Вы з намі.
З Новым годам, Фаніпаль!
Каментарыі(1):