3 снежня ў Фаніпалі ўпершыню адбудзецца прадстаўленне эстраднага цырка «Proffitto»
Дзяржаўная ўстанова культуры «Гродзенская абласная філармонія» прадстаўляе эстрадны цырк «Проффітто» з новай праграмай.
Упершыню ў доме культуры «Юнацтва» адбудзецца грандыёзны шоу-паказ эстраднага цырка. У праграме вясёлыя, небяспечныя і арыгінальныя нумары жанглёраў, акрабатаў, эквілібрыстаў, ёгаў, мыльныя бурбалкі, ілюзія і фокусы, чараўнікі, парны каўчук, сілавыя трукі, піраміда-клуб, антрэ, кітайскія балабанзы, вясёлыя клоўны, а таксама расамахі, яноты, птушкі , імператарскія ўдавы і медзведзяня Цімоша.
Для Вашага задавальнення: фота, салодкая вата, хрумсткі поп-корн і арыгінальныя цыркавыя сувеніры.
Вас чакае шоу мыльных бурбалак, 3Д-шоу, лазернае шоу.
Пачатак паказаў – 3 снежня(серада) ў 12:00 і 17:30. Прадстаўленне доўжыцца 1,5 гадзіны.
Кошт квітка – 50 000 рублёў. Уваход бясплатна дзецям да 6 гадоў дашкольнага ўзросту, пры наяўнасці квітка ў суправаджальніка (дзіця на рукі).
Тэлефон для даведак – 8(029)267-58-87.