Чацвёра раней судзімых жыхароў Фаніпаля здзейснілі крадзеж у вёсцы Красная Горка

29 лістапада ў 1:09 у міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Красная Горка О.(1984 года нараджэння). Яна паведаміла, што ноччу каля 1:05 невядомыя выкралі з яе дома маёмасць, пасля чаго ўцяклі на аўтамабілі «Аўдзі».

Па арыентоўцы дзяжурнага РАУС супрацоўнікамі АДАІ на тэрыторыі гаражнага кааператыва «Матор» паблізу вёскі Вязань была затрымана машына «Аўдзі». Кіраваў ёй мужчына 1979 года нараджэння, жыхар горада Фаніпаль. Было выяўлена і канфіскавана выкрадзенае на суму 4,7 млн. рублёў (бензапіла, 4 мабільных тэлефона, электрабрытва, пральны парашок і іншае).

Устаноўлена, што злачынства здзейснілі чацвёра беспрацоўных, раней судзімых жыхароў Фаніпаля - А.(1979 года нараджэння), А.(1977 года нараджэння), Г.(1984 года нараджэння) і Т.(1985 нараджэння). Раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па артыкуле 205 ч.2 (крадзеж, учынены паўторна, або групай асоб, альбо з пранікненнем у жыллё) КК Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: УУС Мінаблвыканкама

Дадаць каментар


Каментарыі(1):


Аўтар: Александр | Дата: 2014-12-01 12:54:01
Каментарый: Хорошо работает дзержинская милиция.

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

04.12.23   05.12.23
1 Еўра (EUR) 3.42 3.42
1 Долар ЗША (USD) 3.14 3.14
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.5 3.5