Змяняюцца графікі руху транспарту ў сувязі са святам 7 лістапада
У сувязі з надыходзячым святам 7 лістапада змяняюцца графікі руху прыгараднага аўтобуснага транспарту, паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».
Праца аўтобусаў арганізуецца па наступным графіку:
— 6 лістапада — па графіку пятніцы;
— 7 лістапада — па графіку суботы;
— 8 лістапада — па графіку суботы;
— 9 лістапада — па графіку нядзелі.
Таксама Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі аб'явіла аб парадку курсіравання цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа ў гэтыя дні.
Так, 6 лістапада курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастку Мінск-Баранавічы-Брэст ажыццяўляецца ЯК ПА ПЯТНIЦАХ згодна з дзеючым раскладам.
ДАДАТКОВА НАЗНАЧАНЫ:
Мінск-Стоўбцы - адпраўленне з п.п. Інстытут Культуры ў 16:35 (са станцыі Фаніпаль у 17:16);
Стоўбцы-Мінск - адпраўленне са станцыі Стоўбцы ў 19:22 (са станцыі Фаніпаль у 20:38).
7, 8 лістапада курсіраванне цягнікоў ажыццяўляецца ЯК ПА СУБОТАХ.
ДАДАТКОВА НАЗНАЧАНЫ:
Мінск-Стоўбцы - адпраўленне з п.п. Інстытут Культуры ў 7:39 (са станцыі Фаніпаль у 8:10);
Стоўбцы-Мінск - адпраўленне са станцыі Стоўбцы ў 13:02 (са станцыі Фаніпаль у 14:13).
9 лістапада 2014 года цягнікі на ўчастку Мінск-Баранавічы-Брэст будуць рухацца ЯК ПА НЯДЗЕЛЯХ.