З 1 кастрычніка зноў падаражэла аўтамабільнае паліва

Канцэрнам «Белнафтахім» зацверджаны новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты.

Кошт індыкатыўнай маркі бензіну АІ-92-К5-Еўра ўстаноўлена ў памеры, эквівалентным 1 даляра ЗША за 1 літр, у адпаведнасці з раней прынятай методыкай змены рознічных цэн на аўтамабільнае паліва.

Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 4,8 адсоткаў.

Так, з 1 кастрычніка 2014 года цэны за 1 літр:
бензін Нармаль-80 – 9550 рублёў,
бензін АІ-92 К3 – 10350 рублёў,
бензін АІ-92 К5 – 10600 рублёў,
бензін АІ-95 К5 – 11400 рублёў,
дызельнае паліва К4 – 11500 рублёў,
дызельнае паліва К5 – 11700 рублёў.

Дадаць каментар


Каментарыі(1):


Аўтар: Bars | Дата: 2014-10-02 17:59:49
Каментарый: Да сколько уже можно подымать цены на бензин, каждые три недели?

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

07.11.24   08.11.24
1 Еўра (EUR) 3.63 3.63
1 Долар ЗША (USD) 3.33 3.33
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.42 3.42