Маршрутка Мінск - Фаніпаль перакулілася на мосце праз Пціч

Пад Мінскам перакулілася і ледзь не ўпала з моста ў раку маршрутка з пасажырамі. "Мерседэс" ехаў па маршруце Мінск - Фаніпаль.

Маршрутка Мінск - Фаніпаль перакулілася на мосце праз Пціч

Калі маршрутка паднялася на мост праз Пціч, насустрач раптоўна вылецеў іншы аўтамабіль. Чаму вадзіцель "Рэно-Лагуна" пакінуў сваю паласу і накіраваўся лоб у лоб на мікрааўтобус, пакуль невядома. Не выключана, што прычыны гэтага ўчынку можна будзе зразумець, прагледзеўшы запіс з відэарэгістратара, усталяванага ў маршрутцы. Відавочцы ж запэўніваюць, што вадзіцель французскага седана быў моцна п'яны.

"Мерседэс" не змог размінуцца на вузкім мосце. У выніку сутыкнення бус перакуліўся на бок. У "Рэно" моцна пашкоджана пярэдняя левая частка. Хіба што па шчаслівай выпадковасці абодва вадзіцелі і пасажыры маршруткі моцна не пацярпелі.

Глядзець відэа

Крыніца: Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

04.12.23   05.12.23
1 Еўра (EUR) 3.42 3.42
1 Долар ЗША (USD) 3.14 3.14
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.5 3.5