Дэлегацыя савета дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця наведае Фаніпаль
Дэлегацыя Савета дырэктараў ЕБРР прыбудзе з пяцідзённым візітам у Беларусь з 22 па 26 верасня 2014 года. У рамках візіту прадстаўнікі наведаюць некалькі гарадоў Беларусі - Смаргонь, Фаніпаль, Баранавічы, а таксама сталіцу дзяржавы - Мінск.
Савет дырэктараў ЕБРР правядзе шэраг сустрэч з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай і рэгіянальнай улады, замежнымі і лакальнымі інвестарамі, а таксама з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, каб абмеркаваць палітычнае і эканамічнае развіццё Беларусі.
У склад дэлегацыі савета дырэктараў у прыватнасці ўвойдуць Шон Донлан, які прадстаўляе Ірландыю, Данію, Косава і Літву; Дзяніс Марозаў, што прадстаўляе Расію, Беларусь і Таджыкістан; Антоніа Апорта, які прадстаўляе Іспанію і Мексіку; Яахім Шварцэр, што прадстаўляе Германію; Эдзі Азаўлай, які прадстаўляе Ізраіль, Аўстрыю, Кіпр, Мальту, Казахстан і Боснію і Герцагавіну; Анна Б'ёрнермарк, што прадстаўляе Швецыю, Ісландыю і Эстонію; Дантэ Брандзі, які прадстаўляе Італію; Рональд Элькхёйзэн, што прадстаўляе Нідэрланды, Манголію, Македонію і Арменію; Боб Макмалан, які прадстаўляе Аўстралію, Карэю, Новую Зеландыю і Егіпет.
ЕБРР з'яўляецца буйным інвестарам у Беларусі. Па стане на 1 верасня 2014 года, Банк вылучыў больш 1.5 мільярдаў еўра ў рамках 66 праектаў, з іх 883 мільёна еўра былі інвеставаны за мінулыя 5 гадоў.