«Белнафтахім» прывязаў цану на паліва ў залежнасці ад курсу долара
З 9 верасня 2014 года ўзгоднены новыя падыходы да далейшай змены рознічных цэн на аўтамабільнае паліва. Прынята рашэнне індыкатыўнай маркай паліва вызначыць бензін АІ-92-К5-Еўра і аператыўна індэксаваць яго цану ў залежнасці ад курса долара.
Гранічная максімальная рознічная цана на аўтамабільны бензін маркі АІ-92-К5-Еўра паступальна, у некалькі этапаў, будзе ўстаноўлена ў памеры, эквівалентным 1 долару ЗША за 1 літр. Потым кошт гэтага віду бензіну будзе перыядычна індэксавацца ў залежнасці ад змянення курса беларускага рубля адносна долара.
Перагляд цэн на астатнія віды нафтапрадуктаў будзе ажыццяўляцца пры захаванні існуючых цэнавых суадносін паміж бензінам АІ-92-К5-Еўра і іншымі маркамі паліва.
Прымяненне індэксацыі рознічных цэн у залежнасці ад курса долара да беларускага рубля дасць магчымасць спалучаць дзяржаўнае і рыначнае рэгуляванне цэн і наблізіць дзеючы ў Беларусі механізм цэнаўтварэння на аўтамабільнае паліва да сусветнай практыкі.
Новы механізм дасць магчымасць нафтаперапрацоўчым заводам больш аператыўна рэагаваць на змяненні кошту нафтавай сыравіны, якую беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы набываюць у Расійскай Федэрацыі па перадаплаце толькі за валюту.
Узровень цаны 1 літра індыкатыўнай маркі бензіну АІ-92-К5-Еўра, раўназначны 1 долару, дазволіць забяспечваць мінімальную эфектыўнасць працы нафтаперапрацоўчых заводаў Рэспублікі Беларусь і магчымасць для іх далейшай мадэрнізацыі.
У рамках рэалізацыі прынятай стратэгіі ў Беларусі зацверджаны новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты. Так, рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, што рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 4,1 працэнта.
З 9 верасня цэны за 1 літр:
бензін Нармаль-80 – 9150 рублёў,
бензін АІ-92 К3 – 9900 рублёў,
бензін АІ-92 К5 – 10100 рублёў,
бензін АІ-95 К5 – 10850 рублёў,
дызельнае паліва К4 – 10950 рублёў,
дызельнае паліва К5 – 11150 рублёў.