У Беларусі 19 жніўня падаражэла аўтамабільнае паліва
З 19 жніўня 2014 года канцэрн «Белнафтахім» зацвердзіў новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты.
Перагляд цэн зроблены ў мэтах кампенсацыі змены курсу беларускага рубля адносна замежных валют.
Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 4,3 адсоткаў.
З 19 жніўня цэны за 1 літр:
бензін Нармаль-80 - 8800 рублёў,
бензін АІ-92 К3 - 9500 рублёў,
бензін АІ-92 К5 - 9700 рублёў,
бензін АІ-95 К5 - 10400 рублёў,
дызельнае паліва К4 - 10500 рублёў,
дызельнае паліва К5 - 10700 рублёў.
Дадаць каментар
Каментарыяў пакуль няма