З 1 жніўня дарога Р-1 Мінск-Дзяржынск стане платнай
Частка дарогі Р-1 Мінск-Дзяржынск з 8 км па 35 км з 1 жніўня 2014 года стане платнай дарогай, якая ўваходзіць у сістэму BelToll.
Аплачваць праезд па платных дарогах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абавязаны:
* механічныя транспартныя сродкі, зарэгістраваныя за межамі Мытнага саюза з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т;
* механічныя транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т.
Ад аплаты праезду па платных дарогах, вызваляюцца карыстальнікі транспартных сродкаў:
* транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў - членаў Мытнага саюза, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тон, i прычэпы, якія буксіруюцца гэтымі транспартнымі сродкамі;
* мапеды і матацыклы;
* зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь колавыя трактары і самаходныя машыны;
* транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння;
* маршрутныя транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць гарадскія перавозкі пасажыраў;
* транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абароназдольнасці і правапарадку, а таксама транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах ліквідацыі надзвычайных сітуацый або перавозак грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў.
Таксама платнымі ўчасткамі дарог з 1 жніўня 2014 стануць: М-5/Е 271 Мінск-Гомель (65-130 км), М-6/Е 28 Шчучын-Гродна (214-287 км), М-7/Е 28 Мінск-Ашмяны-мяжа з Рэспублікай Літва(Каменны Лог) (57-148 км)
Каментарыі(1):