19 ліпеня ў ЦЭТ «Станькава» пройдзе Рэтра-Мота фестываль «Кола Часу 2014»
У Цэнтры экатурызму "Станькава" 19 ліпеня 2014 года адбудзецца другі Міжнародны Рэтра-Мота Фэст «Кола Часу 2014» (International Retro-Moto Festival «Wheel of Time 2014»).
Праграма для гледачоў:
да 11:00 Выстава Рэтра-Мота тэхнікі на цэнтральнай пляцоўцы (прымаюць удзел усе рэтра-матацыклы Фестывалю)
10:30 Афіцыйнае адкрыццё Фестывалю «Кола Часу 2014» (прывітальнае слова ад арганізатараў, партнёраў і ўдзельнікаў)
11:15 Старт Рэтра-Мота Ралі «СЯБРЫ»
15:00 Фініш Рэтра-Мота Ралі «СЯБРЫ»
15:00-16:00 Падвядзенне вынікаў Рэтра-Мота Ралі «СЯБРЫ»
15:20-16:00 Конкурс для гледачоў у намінацыі: «Lady-RETRO-Fashion» і «Gentleman-RETRO-Fashion» - самы арыгінальны жаночы і мужчынскі вобраз у стылі рэтра. У конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя, апранутыя ў стылі РЭТРА!
16:00-16:40 Ўзнагароджанне удзельнікаў/гледачоў Фестывалю і Рэтра-Мота Ралі «СЯБРЫ»
Падчас Фестывалю:
* Атракцыёны для дзяцей і дарослых (надзіманыя батуты, лодачкі, электрамабілі; пракат ровараў і ролікавых канькоў, кінатэатр 5D, стральба з лука і арбалета, лазерны цір, пнеўматычны цір);
* Катанне на конях і поні;
* Экзатычны заасад;
* Партызанскі лагер;
* Пункты харчавання;
* Фотасесіі;
* прызы, конкурсы і многае іншае.
Спецыяльныя госці Фестывалю:
* Майстэрня YURI SHIF CUSTOM;
* Ветэраны мота-руху Беларусі (БССР/СССР);
* Легендарны беларускі мота-падарожнік Уладзімір Ярэц;
* Ford Model T 1924 года выпуску;
* Рэтра-аўтобус «Sunny Bus».
Квіткі можна будзе набыць на месцы - у дзень правядзення Міжнароднага Рэтра-Мота Фестывалю «Кола Часу 2014»: дарослы білет (з 16 гадоў) - 90 000 беларускіх рублёў; дзіцячы білет (з 6 да 16 гадоў) - 50 000 беларускіх рублёў. Дзецям да 5 гадоў уваход БЯСПЛАТНЫ!
На Фестываль запрашаюцца гледачы і ўдзельнікі на рэтра-матацыклах!